Спадар Абразоўскі — адзін з арганізатараў масавых пратэстаў супраць будаўніцтва хімзаводу ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну. Сёньня яго мелі судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў пасёлку Сьвіслач, які адбыўся 29 сакавіка.

Аднак у мінулую суботу, калі Абразоўскі ехаў у Менск на Чарнобыльскі шлях, яго аўтамабіль спынілі міліцыянты. Пасьля інцыдэнту ў яго ўзьняўся ціск і ён быў шпіталізаваны.

Сёньня яго пераводзяць у шпіталь пасёлка Сьвіслач — па месцы жыхарства. Там ён прабудзе каля 10 дзён. Сяргей Абразоўскі сказаў, што будзе зьвязвацца з судом Пухавіцкага раёна, каб паведаміць, што ён не зможа быць на працэсе і, каб суд адклалі.

Радыё Свабода

* * *

Сайт Радыё Свабода другія суткі не працуе. Некаторыя матэрыялы нашых калегаў чытайце на nn.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0