На сустрэчы «Вялікай сямёркі», якая праходзіць у Хірасіме, міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер сказаў, што праз год G7 можа абмеркаваць вяртанне да фармату «Вялікай васьмёркі».

Па словах міністра, сёлета яшчэ няма адпаведных умоў для вяртання сустрэч да фармату васьмёркі.

На яго думку, гэта можа адбыцца, калі Расія ўнясе свой уклад у «палітычнае рашэнне» ўкраінскага канфлікту. Акрамя таго, канструктыўная роля Расіі ў Сірыі павінна быць пастаяннай. Па словах кіраўніка МЗС ФРГ, «ні адзін з буйных міжнародных канфліктаў без Расіі не вырашыць».

На яго думку, вяртанне Расіі магчымае ў тым выпадку, калі Расія на працягу года будзе прытрымлівацца гэтай «канструктыўнай» ролі. Ён лічыць, што фармат «сямёркі» не павінен стаць пастаянным.

«Вялікая сямёрка» — сустрэча лідараў вядучых індустрыяльных краін. У 2014 годзе Расія была выключаная з фармату, пераўтворанага пазней у «Вялікую васьмёрку», праз анексію Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?