Сірыйская армія сумесна з расійскімі вайскоўцамі рыхтуюцца да аперацыі па вызваленні горада Алепа, часткова падкантрольнага ісламістам. Аб гэтым кіраўнік сірыйскага ўрада Ваіль аль-Хальк заявіў на сустрэчы з расійскімі парламентарыямі.

«Мы разам з нашымі расійскімі партнёрамі рыхтуемся да аперацыі па вызваленні Алепа і блакаванні ўсіх незаконных узброеных фармавання, якія не далучыліся або парушаюць пагадненне аб перамір'і».

***

Грамадзянская вайна ў Сірыі працягваецца з 2011 года. За час канфлікту загінулі больш за 250 тысяч чалавек, каля чатырох мільёнаў чалавек сталі бежанцамі. У верасні 2015 года Расія пачала ваенную аперацыю ў рэгіёне па просьбе сірыйскага ўрада. 15 сакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін загадаў вывесці з Сірыі асноўную частку расійскіх сіл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?