Падчас першага з'езду грамадска-экспертнай рады пры «губернатару» акупаванага Севастопаля Сяргея Мяняйлы на вялікім экране з'явіўся пачатак гімна РФ са скажоным тэкстам.

Да прыкладу, у першым радку «Расія — свяшчэнная наша дзяржава» з'явіўся прыметнік «шалёная», перадае ForPost. Таксама прысутнічалі іншыя грубасці і абразы.

Акрамя таго, музыка гімна суправаджалася дысананснымі нотамі ўперамешку за звонавай какафоніяй.

Прадстаўнікі атрадаў самаабароны кінуліся ў гукарэжысёрскую рубку. Але файл са скажоным гімнам Расіі з камп'ютара ўжо быў выдалены, а файлавы кошык — пачышчаны. Выразнага адказу ад гукааператараў дамагчыся не ўдалося.

У сваю чаргу агенцтва FlashCrimea паведаміла, што ўпраўленне ФСБ па Крыме і Севастопалі праводзіць праверку па факце выканання фальшывага расійскага гімна на з'ездзе.

«Гэта быў набор слоў, якія да гімна не маюць ніякага дачынення. У цяперашні час праводзіцца праверка», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0