Грамадства2121

Сёння спаўняецца 5 гадоў з часу тэракту ў мінскім метро

Выбух прагрымеў у 17 гадзін 55 хвілінаў 50 секундаў на станцыі метро «Кастрычніцкая». Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек. Каля 200 атрымалі траўмы.

Фота Юліі Дарашкевіч, 11 красавіка 2011 г.

Выбух адбыўся на станцыі метро «Кастрычніцкая» каля другога вагона ў цягніку, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры». Імаверна выбуховае прыстасаванне было закладзена пад лаўку. Магутнасць выбуховага прыстасавання склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце і было начыненая металічнымі элементамі, каб павялічыць паражальнае ўздзеянне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненні.

Фота Сяргея Гудзіліна

За арганізацыю выбуху былі затрыманыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. На судзе Кавалёў адчайна даказваў сваю невінаватасць, а Канавалаў быў інертным.

30 лістапада 2011 года іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да найвышэйшай меры пакарання — расстрэлу. У сакавіку 2012 г. Канавалаў і Кавалёў былі расстраляныя.

Штогод, 11 красавіка, мінчукі ў дзень тэракту прыносяць да мемарыяльнага знаку на станцыі метро «Кастрычніцкая» кветкі, каб ушанаваць памяць загінулых.

Каментары21

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →