Фота newsru.ua

Украінскі верталёт Мі-8, на борце якога былі супрацоўнікі нафтагазавай кампаніі, разьбіўся ў Чорным моры.

Верталёт перавозіў 17 чалавек для зьмены вахты на буравой плятформе. На борце знаходзіліся таксама 3 члены экіпажу.

Паводле папярэдніх зьвестак адзін з 20 пасажыраў і членаў экіпажу выжыў.

Паводле кіраўніка Міністэрства транспартуі сувязі Ўкраіны Іосіфа Вінскага, катастрофа магла здарыцца з-за таго, што пры пасадцы верталёт зачапіўся за сыстэму агароджы буравой вышкі, перакуліўся і загарэўся.

Катастрофа здарылася а 9.30 паводле менскага часу.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0