Паведамленне ў Вілейскі РАУС паступіла 10 красавіка а 12:00. На месца выехала следча-аператыўная група на чале з начальнікам РАУС Аляксандрам Каратышом.

Устанавілі, што з помнікаў на магілах скралі адзінаццаць крыжоў. Адбылося гэта ў перыяд з 2 па 8 красавіка.

Неўзабаве ўстанавілі падазраваных у крадзяжы. Іх затрымалі. Гэта жыхары Куранца: 53-гадовы бацька і 30-гадовы сын. Яны злоўжываюць спіртным, пастаяннай працы не маюць. Сярод іншага зарабляюць на жыццё і тым, што збіраюць і здаюць металалом, расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Дзмітрый Антановіч.

Мужчыны прызналі сваю датычнасць да крадзяжоў. Скрадзенае паспелі ўжо распілаваць і здаць. Частку знайшлі ў пункце збору другаснай сыравіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?