У міліцыю паступіла тэлефанаванне ад дзяўчыны, якая распавяла, што некалькімі хвілінамі раней, праходзячы каля метро з дзвюма сяброўкамі, яны ўбачылі мужчыну, які раптам расшпіліў штаны і прадэманстраваў ім свае палавыя органы. Пасля таго, як яны правялі адну з дзяўчын на прыпынак і вярталіся да метро, зламыснік працягнуў свае дзеянні.

Інфармацыя пра выпадак і прыкметы падазраванага былі перададзеныя ўсім бліжэйшым нарадам, якія пазней і затрымалі яго.

— У ходзе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што мужчына раней не судзімы, у Мінск прыехаў у камандзіроўку, — распавёў першы намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік крымінальнай міліцыі Аляксандр Палулех. — У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 ( «Хуліганства») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ёсць падставы меркаваць, што ён датычны да здзяйснення аналагічных дзеянняў у дачыненні да іншых грамадзян.

Калі Вы маеце важную для міліцыю інфармацыю, просьба паведаміць пра гэта ў Фрунзенскае РУУС г.Мінска асабіста або па тэлефонах: 8 (017) 207-67-67, 8 (017) 213-08-25 альбо 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?