Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў сакавіку 2016 года ў параўнанні з лютым склаў 100,8%, са снежнем 2015 г. — 105,7%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змянення цэн на асобныя тавары і паслугі, якія рэгулююцца дзяржавай, а таксама на тавары сезоннага характару, у сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 101%, са снежнем 2015 г. — 104%.

Харчовыя тавары ў сакавіку падаражэлі на 0,7% у параўнанні з лютым і на 10,6% — у параўнанні з сакавіком 2015 года. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 1,2% і 10,9% адпаведна.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў сакавіку склаў 100,6% у параўнанні з лютым і 121,9% - з сакавіком 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0