Павелічэнне пенсійнага ўзросту не прынясе за сабой дэфіцыту рабочых месцаў. Такое меркаванне журналістам выказаў прэм'ер-міністр Беларусі, каментуючы ўказ нумар 137 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння».
«Паступовае павышэнне пенсійнага ўзросту створыць перадумовы да таго, што колькасць занятых на рынку працы будзе павялічана. Толькі ў 2017 годзе нам спатрэбіцца каля 18 тысяч дадатковых рабочых месцаў. Задача кіраўніка дзяржавы — штогод прырастаць на 50 тысяч новых рабочых месцаў. Таму павелічэнне пенсійнага ўзросту не пагражае дэфіцытам рабочых месцаў», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.
Павелічэнне колькасці занятых на рынку працы будзе садзейнічаць павелічэнню валавога ўнутранага прадукту. Акрамя таго, павышэнне пенсійнага ўзросту дасць магчымасць гарантавана падтрымліваць суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы на ўзроўні 40%. «Апошнім часам гэта з улікам нязменнага пенсійнага ўзросту з году ў год удавалася ўсё цяжэй», — канстатаваў прэм'ер-міністр.