tass.ru

tass.ru

Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі Расіі (Расгвардыя) будзе ўдзельнічаць у міратворчых аперацыях і навучаць супрацоўнікаў праваахоўных органаў замежных дзяржаў. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным праекце ўказа прэзідэнта РФ «Аб Федэральнай службе войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі». Стварэнне адпаведнай службы прадугледжана ва ўнесеным раней у Дзярждуму прэзідэнцкім пакеце законапраектаў, якія рэгулююць функцыянаванне Нацыянальнай гвардыі.

У праекце дакумента паказаная будучая структура ведамства. У склад структуры ўвойдзе Галоўны штаб войскаў нацыянальнай гвардыі, размешчаны ў Маскве, дэпартаменты, галоўныя ўпраўленні, упраўленні і іншыя падраздзяленні, непасрэдна рэалізуючыя напрамкі дзейнасці Расгвардыі, а таксама падраздзяленні, якiя выконваюць кіраўнічыя функцыі».

Расгвардыя, акрамя барацьбы з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю, будзе таксама займацца распрацоўкай мер «па гарантаванні авіяцыйнай бяспекі ў галіне грамадзянскай авіяцыі». У праекце ўказа таксама гаворыцца пра тое, што ведамства можа ў надзвычайных сітуацыях прыпыніць ці абмежаваць выкарыстанне сетак і сродкаў сувязі.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў аб стварэнні Нацыянальнай гвардыі на базе Унутраных войскаў (УВ) МУС 5 красавіка 2016 года. Узначаліць новую структуру былы камандуючы УВ МУС, Віктар Золатаў. У склад Расгвардыі ўвойдуць падраздзяленні спецыяльнага атрада хуткага рэагавання і АМАПа, Цэнтр спецыяльнага прызначэння сіл аператыўнага рэагавання і авіяцыі, пазаведамасная ахова, у прыватнасці Цэнтр спецпрызначэння пазаведамаснай аховы МУС, падраздзяленні МУС, якія займаюцца кантролем за выкананнем заканадаўства ў сферы абароту зброі і ў сферы прыватнай ахоўнай дзейнасці, а таксама ФГУП «Ахова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?