У Баранавічах 11 красавіка зваліўся з вышыні чацвёртага паверха і разбіўся насмерць 63-гадовы мясцовы жыхар.

Як паведаміла старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей Баранавіцкага ГАУС Вольга Сакута, трагедыя здарылася на вуліцы Тэльмана ў пяціпавярховым жылым доме.

Паводле папярэдніх звестак, каля 15.00 да пенсіянера, што пражываў у кватэры на чацвёртым паверсе, прыйшоў сусед, які жыве паверхам ніжэй. Ён распавёў, што згубіў ключы ад уваходнай дзвярэй і не можа трапіць дадому. 63-гадовы пенсіянер вырашыў дапамагчы суседу. Ён збіраўся спусціцца з акна сваёй кватэры на трэці паверх, прабрацца праз фортку ў кватэру суседа і адкрыць уваходныя дзверы. Мужчына замацаваў адзін канец тэлевізійнага кабеля на батарэі, другі завязаў у сябе на поясе, але як толькі ён пачаў спускацца, кабель абарваўся. Пенсіянер упаў уніз і загінуў на месцы.

Праверку па факце смерці праводзіць Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?