Міжведамасная камісія разглядае пытанне пра магчымае скарачэнне працягласці школьных летніх вакацый. На сёння існуюць тры варыянты скарачэння.

Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч кажа, што такое падаўжэнне выкліканае пераходам на 11‑годку.

«Гэта толькі меркаванне пакуль. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Яно будзе, магчыма, замацоўвацца з дапамогай дэкрэта прэзідэнта. Пакуль працуе група, якая абмяркоўвае ўсе магчымыя нюансы такога павелічэння працягласці навучальнага года».

Па словах У.Здановіча, частка экспертаў прапаноўвае падоўжыць вучэбны год да 10 чэрвеня, яшчэ адна група экспертаў — да сярэдзіны чэрвеня. Ёсць таксама прапановы падоўжыць вучэбны год на ўвесь чэрвень.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0