11 красавіка — пятыя ўгодкі з моманту тэракту ў мінскім метро, калі загінулі 15 чалавек, а сотні атрымалі раненні. Сёння мінчане прынеслі кветкі да мемарыялу на станцыі метро «Кастрычніцкая», піша Tut.by. Сярод тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць ахвяр тэракту, быў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Фота Tut.by

Фота Tut.by

— Гэта чорны дзень у сучаснай гісторыі Беларусі. Калі ў мірным краі здараецца такое, што гінуць людзі, якія ні ў чым не вінаватыя. Хтосьці ехаў на працу, хтосьці ва ўніверсітэт, з універсітэта… Гэта было жорсткае злачынства. Застаецца толькі маліцца аб душах тых, хто загінуў, каго параніла, аб тых, хто страціў блізкіх, маліцца, каб такое ніколі не паўтарылася… Гэта мой маральны доўг. Я не толькі як біскуп гавару, але і проста як хрысціянін, — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0