tass.ru

tass.ru

Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман адмовіўся ўзначальваць Кабмін. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў дэпутат Блока Пятра Парашэнкі Мустафа Наем.

Паводле яго слоў, цяперашні спікер парламента не захацеў пераходзіць на працу ў Кабмін з-за таго, што ў працэсе перамоваў не былі выкананыя ягоныя ўмовы.

Наем адзначыў, што Гройсман прасіў ўзгадніць кандыдатуру Андрэя Рэвы на пасаду кіраўніка Міністэрства аховы здароўя або Мінсацпалітыкі; а Аляксандра Саенкі — на міністра Кабінета міністраў.

«На гэтыя ўмовы не пайшлі. Зараз Гройсман адмовіўся ад пасады прэм'ера. «Народны фронт» пайшоў думаць», — дадаў дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0