Кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі паставіў ультыматум прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнкі. Свой зварот да Парашэнкі ён апублікаваў у сваім фэйсбуку на ўкраінскай і рускай мовах.

«Мы стаміліся чакаць і чуць пустыя абяцанні, пакуль старая карупцыйная сістэма крок за крокам бярэ рэванш. Украіне патрэбныя тэрміновыя і кардынальныя рэформы. У паўнамоцтвах прэзідэнта гэтыя рэформы забяспечыць. У нас ёсць шэраг патрабаванняў, без якіх немагчыма здаровае развіццё як Адэскай вобласці, так і ўсёй Украіны.

Мы патрабуем:

Сфармаваць урад народнага даверу без дагавораў, урад, якому будуць давяраць украінцы;

Зняць сепаратыста і прыхвастня алігархаў Стаянава з пасады галоўнага пракурора Адэскай вобласці;

Неадкладна распачаць крымінальную справу па сепаратыстах, мэру Адэсы Труханаву, у сувязі з яго афшорнымі прадпрыемствамі і расійскім грамадзянствам;

Звольніць кіраўнікоў СБУ і ДФС як такіх, хто працуе не на карысць народа Украіны, а займаецца адкрытым разбоем і бандытызмам;

Мы больш не маем намеру чакаць, мы зменім гэтую сістэму або з гэтай уладай ці без яе!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0