Сярожа ўсё робіць сам. Сам апранаецца ў школу, сам чысціць раніцай зубы, сам гатуе сабе на сняданак бутэрброды, сам даглядае сястрычку, калі мамы няма дома. Не таму, што пра яго няма каму клапаціцца, а таму, што Сярожа наогул усё сам.

Вікторыя Капская, журналіст газеты «Інфа-кур'ер» (Слуцк), спецыяльна для часопіса «Імёны» некалькі дзён назірала за жыццём Сярожы, каб зразумець, як гэта — пазнаваць свет толькі з дапамогай слыху, нюху і дотыку ў невялікім беларускім горадзе.

— Сяргей нікому не кажа, што не бачыць, — распавядае яго мама Алена. — Дурэе, ходзіць спінай наперад, стаіць на галаве … Ён такі ж, як і ўсе дзеці. Але не ўсе гэта разумеюць. Адны людзі, якія ведаюць аб нашай праблеме, не звяртаюць на нас увагі, іншыя — глядзяць на нас нібы мы не з гэтай планеты, трэція шкадуюць, цярпення жадаюць.

Чытаць цалкам фотагісторыю пра хлопчыка са Слуцка на сайце imenamag.by

Новы анлайн-часопіс «Імёны» сумесна з краўд-платформай Talaka.by запусціла былая журналістка Tut.by Кацярына Сінюк.

Праект, як распавяла Кацярына карэспандэнту Радыё Свабода, некамерцыйны:

«Цяпер мы існуём за кошт спонсарства «Талакі», надалей плануем пакінуць праект некамерцыйным. Існаваць хочам найперш за кошт краўдфандынгу, будзем ствараць праекты і збіраць грошы на сябе і ганарары журналістам. Не факт, што гэта будзе вельмі пасьпяхова, бо калі недзе ў Амерыцы ёсьць грамадскія СМІ, якія існуюць цалкам за кошт адлічэнняў людзей, то ў Беларусі такога досьведу няма. Але прынамсі ёсць краўдфандынг, таму паспрабуем. І ёсць другі шлях фінансавання: хочам стварыць нейкую апякунскую раду і запрашаць туды людзей з бізнэсу, якія змогуць стаць мецэнатамі праекту, калі палічаць, што ён важны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0