Дэмакратычныя левыя сілы Беларусі адсьвяткуюць Першамай на плошчы Бангалор у Менску.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў старшыня аргкамітэту ў справе сьвяткаваньня Аляксандар Бухвостаў:

«Сёньня мы правялі паседжаньне, на якім канчаткова вызначыліся з месцам акцыі. Яна пройдзе 1 траўня на плошчы Бангалёр з 12 да 15 гадзінаў».

Пытаньне аб фармаце акцыі ўзьнікла з такіх прычынаў. Менскі гарвыканкам адмовіў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці праводзіць маёўку ў парку імя 50‑годзьдзя Вялікага Кастрычніка. Але Партыя камуністаў беларуская, якая ўваходзіць у левыя палітычныя сілы, атрымала дазвол на правядзеньне акцыі на Бангалоры. Гэты дазвол і стаў вырашальным.

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

***

Сайт беларускай рэдакцыі Радыё Свабода трэці дзень не працуе. Мы перадрукоўваем некаторыя матэрыялы калегаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0