У Мінску затрымалі мужчыну, які ў аголеным выглядзе купаўся ў рацэ Мухля (у раёне вул. Касманаўтаў).

Акт эксгібіцыянізму гараджанін зладзіў падчас пікніку. Добра выпіўшы з таварышам на беразе, ён распрануўся дагала і скокнуў у ваду.

Заплыў у стылі ню давялося назіраць і бацькам з дзецьмі, якія гулялі па беразе. Шакаваныя мінакі выклікалі міліцыю.

Аднак вартавыя парадку не адразу змаглі ўціхамірыць хулігана — ён бегаў па беразе і размахваў рукамі.

А каб пазбегнуць пакарання і ў надзеі, што яго забяруць у бальніцу, выдумаў, што падчас купання праглынуў шкло.

Тым не менш яго даставілі ў гарадскі аддзел міліцыі № 2 РУУС адміністрацыі Маскоўскага раёна. Як высветлілася, аматар паплаваць галяком — раней судзімы злосны парушальнік грамадскага парадку. Ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Цяпер грамадзяніну пагражае штраф у памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?