Касьцюшка

25-га красавіка маці студэнта Кракаўскай палітэхнікі Антона Гівойны затэлефанаваў незнаёмец. Ён прадставіўся супрацоўнікам упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці.

Супрацоўніка цікавіла, чым зараз займаеца Антон Гівойна і калі ён збіраецца вярнуцца дадому на канікулы.

Антон навучаецца ў Кракаве па праграме Тадэвуша Касцюшкі. Гэта праграма для студэнтаў, што маюць польскае паходжанне, і яна ніякім чынам не тычыцца вядомай праграмы Кастуся Каліноўскага.

Сяргей Апановіч, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0