Знойдзеныя на месцах злачынстваў сляды абутку дапамаглі супрацоўнікам Брэсцкага міжраённага аддзела ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці высветліць асобу серыйнага злодзея, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Таццяна Сівіцкая.

На працягу 2015 і бягучага года ў Бярозе неаднаразова рэгістраваліся крадзяжы будаўнічых інструментаў з прысядзібных участкаў. Апошняя здзейсненая ў сакавіку, сума нанесенай маёмаснай шкоды склала больш як 10 млн рублёў. У большасці выпадкаў зламыснік, пашкодзіўшы акно дачных будынкаў, прабіраўся ўнутр і выносіў дарагія электра-і бензапілы, шрубавёрты. Самым «арыгінальным» прадметам крадзяжу сталі секцыі металічных будаўнічых лясоў — неабсяжныя па сваіх памерах.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у поле зроку праваахоўнікаў трапіў 32-гадовы раней судзімы мясцовы жыхар. Расставіць кропкі над «i» дапамагла трасалагічная экспертыза слядоў абутку, якая пацвердзіла дачыненне зламысніка да пяці крадзяжоў у дачных кааператывах. У дачыненні да падазраванага Бярозаўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.1 і ч.2 арт.205 (крадзеж), ч.1 арт.218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) КК. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?