4 мая ў Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі «Цкаванне» пісьменніка і журналіста, лаўрэата «Рускай прэміі» 2014 года Сашы Філіпенкі.

Вядучы тэлеканала «Дождж», калумністаў часопісаў «Сноб» і «GQ», сцэнарыст «Прожекторпэрисхилтон» Саша Філіпенка ўпэўнена замацоўвае за сабой імя даравітага пісьменніка. Першыя два рамана — Сашы «Былы сын» (апісанне постсавецкай комы Мінска на мяжы стагоддзяў) і «Задумы» (аповед пра сумных клоунаў) — прынеслі пісьменніку вядомасць у літаратурных колах.

У новым, трэцім рамане Аляксандр закранае тэму паўсядзённай рэальнасці расійскага грамадства.

Пра тое, якія кругі пекла праходзіць незалежны журналіст у сучаснай Расіі, пра ўладу і «банальнае зло», пра футбол, музыку і жанчын пойдзе гаворка з аўтарам на яго творчым вечары ў Вільні.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 4 мая, у 18:00 у Беларускім Доме правоў чалавека па адрасе Latako g. 3.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0