Міністэрства абароны РФ арганізоўвае чарговую, 5-ю Маскоўскую канферэнцыю па міжнароднай бяспецы аб «ролі ўзброеных сіл у супрацьдзеянні «каляровым» рэвалюцыям».

Пра гэта паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Канферэнцыя пройдзе 27-28 красавіка.

Паводле яго слоў, галоўнай тэмай стане барацьба з тэрарызмам, але таксама будуць разгледжаныя пытанні бяспекі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, глабальнай стабільнасці і ваеннага супрацоўніцтва.

«Таксама плануецца абмеркаваць блізкаўсходнія супярэчнасці, выклікі і пагрозы міжнароднай бяспекі, ролю ўзброеных сіл у супрацьдзеянні «каляровым» рэвалюцыям і шэраг іншых актуальных праблем, якія сёння турбуюць не толькі нас, але і нашых калег па ўсім свеце», — сказаў Шайгу.

«Сёлета чакаецца прадстаўнічы склад форуму. Свой удзел ужо пацвердзілі каля 500 дэлегатаў. Сярод іх — 17 міністраў абароны, 14 начальнікаў генеральных штабоў і намеснікаў міністраў абароны», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?