Беларуская калійная кампанія абвесьціла новую цану для спотавых рынкаў калійных угнаеньняў: ад 1 ліпеня тона ўгнаеньняў будзе каштаваць $1000 і болей.

Варта адзначыць, што зусім нядаўна БКК павысіла цану на ўгнаеньні для Індыі ў 2,3 раза — да $625 за тону і падпісала дамову пра пастаўку ў Кітай калійных угнаеньняў з павелічэньнем цаны з 250 да $650/т. Рост цаны справакаваны беспрэцэдэнтным ростам попыту на калійныя ўгнаеньні і іх дэфіцытам на сусьветным рынку.

Агучваючы сьпіс прадпрыемстваў, што забясьпечылі істотны рост аб’ёмаў экспарту, першы віцэ‑прэмьер Беларусі Ўладзімер Сямашка першай назваў Беларускую калійную кампанію. Паводле чыноўніка, за пэрыяд ад пачатку мінулага году рэнтабэльнасьць кампаніі павялічылася да 144%.

СП, паводле «Белорусы и рынок»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0