«Дзесяціразовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў звольнены з Мінспорту за ўдзел у гурце Brutto, пад пагрозай яго выезд на першынство свету» — такая навіна абляцела інтэрнэт раніцай 13 красавіка.

Грамада адрэагавала на скандальную сітуацыю са звальненнем тайбаксёра Гуркова імгненна. На платформе Талака быў абвешчаны збор грошай на ўдзел Віталя ў чэмпіянаце.

Праект атрымаў назву «Народны чэмпіён». Менш чым за суткі грамада дала рады праблеме. Тры тысячы еўра, патрэбныя для ўдзелу Гуркова ў чэмпіянаце свету, былі сабраныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?