У Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд скаргі, пададзенай маці маладафронтаўца Зьмітра Ясевіча спадарыняй Натальляй, абвінавачанай ва ўдзеле ў сьвяточным шэсьці 25 сакавіка.

28 сакавіка на прэс‑канфэрэнцыі міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў заявіў, што на Дне Волі была затрымана «касірка апазыцыі», якая несла грошы для ўдзельнікаў шэсьця. Як распавядала Натальля Ясевіч, у якой пры сабе выпадкова апынулася каля 8 мільёнаў рублёў, у ізалятары Акрэсьціна яе дапытвалі супрацоўнікі КДБ, прымушаючы жанчыну пацьвердзіць словы Навумава, здымала БТ.

Судзьдзя Менскага гарадзкога суду Назаранка прызнаў Натальлю Ясевіч вінаватай і пакінуў прысуд бязь зьменаў: 30 базавых велічыняў (1 млн 50 тыс. рублёў).

Польскае радыё для замежжа

Глядзі таксама:
Відэаінтэрвію з "касіркай апазыцыі"
Натальля Ясевіч: Набярыце "Забудову" і спытайце, калі мне выкупіць блёкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0