У гарадзенскім Музеі гісторыі рэлігіі ўпершыню выставілі здымкі з калекцыі малавядомага мастака і паўстанца.

На пачатку 1980-х, калі музей толькі ствараўся, нікому невядомы жыхар мястэчка Лунна на Мастоўшчыне прынёс супрацоўнікам альбом, поўны пажаўцелых фотаздымкаў, гравюраў і акварэляў. На вокладцы альбома красаваліся таямнічыя літары: AR. Доўгі час альбом ляжаў у музейных запасніках, пакуль навукоўцы не ўзяліся за яго вывучэнне…

Лацінскія літары аказаліся ініцыяламі Альфрэда Ромэра — жывапісца, скульптара ды інсургента часоў Паўстання 1863 года. Прозвішча Ромэра не дарма гучыць на нямецкі манер: ягоны род быў вядомы ў Саксоніі яшчэ ў XV ст. Сам Альфрэд нарадзіўся ў Вільні ў 1832-м, браў урокі жывапісу ў мастака Канута Русецкага.

За падрыхтоўку Паўстання 1863 года Ромэр трапіў у Дынабургскую крэпасць (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), дзе адбывалі зняволенне і іншыя інсургенты. Пасля вызвалення ў 1865-м шмат падарожнічаў па Нямеччыне, Францыі, Італіі, дзе пазнаёміўся з тагачаснымі мэтрамі выяўленчага мастацтва.

Сам мастак паспеў адліць каля 40 медалёў з выявамі знакамітых сучаснікаў, распісваў цэрквы і касцёлы, друкаваў навуковыя працы па гісторыі мастацтва, у тым ліку даследаваў гісторыю слуцкіх паясоў. Большая частка спадчыны Ромэра загінула ў пажарышчах шматлікіх войнаў або была вывезеная за мяжу. Яго імя ў Беларусі зараз вядомае вузкаму колу спецыялістаў…

Улічваючы гэтыя абставіны, знойдзены альбом — гэта сапраўдны скарб. На здымках з яго мы бачым сяброў і знаёмых уладальніка: творчую і навуковую эліту былой Рэчы Паспалітай, егіптолагаў і еўрапейскіх мастакоў-баталістаў, паўстанцаў-вязняў Дынабургскай фартэцыі ды катаржан, якія акурат вярнуліся з Сібіры.

Выстава паказвае далёка не ўвесь «Архіў Ромэра»: сюды не ўвайшлі гравюры ды частка здымкаў на паляўнічую тэматыку (Ромэр быў апантаным паляўнічым). На нешта не хапіла месца, а вось выявы мёртвых жывёлаў дырэкцыя чамусьці палічыла «негуманнымі».

Сяргей Казуля — куратар выставы.

Сяргей Казуля — куратар выставы.

Як спадзяецца супрацоўнік музея і аўтар выставы Сяргей Казуля, калі «зоркі сыдуцца», калекцыю можна будзе неўзабаве выдаць у выглядзе паўнавартаснага альбома.

Альфрэд Ромэр

Альфрэд Ромэр

Вільня часоў Ромэра

Вільня часоў Ромэра

Сяляне з-пад Вільні

Сяляне з-пад Вільні

Археолаг Міхаіл Тышкевіч

Археолаг Міхаіл Тышкевіч

Граф Адам Плятэр

Граф Адам Плятэр

Мастак-баталіст Ёзэф Брант

Мастак-баталіст Ёзэф Брант

Катаржане пасля вяртання з Сібіры

Катаржане пасля вяртання з Сібіры

Натуршчык у строі паўстанца

Натуршчык у строі паўстанца

Паўстанцы-вязні Дынабургскай крэпасці, 1864

Паўстанцы-вязні Дынабургскай крэпасці, 1864

Польскі жывапісец Максіміліян Герымскі

Польскі жывапісец Максіміліян Герымскі

Парыж сярэдзіны ХІХ стагоддзя

Парыж сярэдзіны ХІХ стагоддзя

Паэт, сябра таварыства філарэтаў Антон Адынец

Паэт, сябра таварыства філарэтаў Антон Адынец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?