Пацверджаная перакідка ў Новаазоўск падраздзялення 45-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (Кубінка, РФ) ПДВ расійскіх узброеных сілаў. У сувязі з гэтым чакаецца актывізацыя дыверсійна-выведвальных дзеянняў акупантаў на марыупальскім кірунку, паведаміла Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Гэтае падраздзяленне ўзначальвае непасрэдна камбрыг, ураджэнец Гомеля палкоўнік УС РФ Панькоў Вадзім Іванавіч, 1968 г. н У цяперашні час пражывае ў Маскоўскай вобласці.

Як паведамляе ГУР, у біяграфіі гэтага расійскага вайскоўца старанна ўтойваецца той факт, што ў 1992 годзе, не жадаючы служыць у ахопленым вайной Нагорным Карабаху, лейтэнант Панькоў прыбыў ва Украіну, прысягнуў на вернасць народу Украіны і праходзіў службу ва УСУ на пасадзе камандзіра групы спецназа 2 -га батальёна 9-й асобнай брыгады СПН (Кіраваград). У канцы 1993 года ён перавёўся з УСУ ў УС РФ.

Панькоў і кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу

Панькоў і кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу

У студзені 2015 года Панькоў асабіста арганізаваў спробу знішчэння выведгрупы 73-га Марскога цэнтра СПН ВМС Украіны ў раёне Гранітнага-Мікалаеўска на марыупальскім кірунку фронту. У выніку гэтай спробы загінуў капітан 1-га рангу УСУ Юрый Алефірэнка (Панькоў служыў разам з ім у Кіраваградзе у 1992-1993 гадах).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?