У свой дзень народзінаў 100-гадовы брытанец Вэрдэн Хейс скокнуў з парашутам з вышыні 3 тысяч метраў.

Такім чынам ён паспрабаваў пабіць сусветны рэкорд і стаць самым пажылым чалавекам, які скокнуў з парашутам.

Як відаць на відэа, мужчына здзейсніў палёт з інструктарам.

Запіс скачка апублікаваў на сваім канале YouTube відэапартал ODN.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0