Галоўны рэдактар расійскага радыё «Комсомольская правда» Яўген Арсюхін адхіліў абвінавачванні ў тым, што абразіў інвалідаў, напісаўшы калонку, дзе інваліды названыя «дэфектнымі асобінамі», якія павінны «адразу памерці» і «не даць нашчадкаў».

«Я проста не лічу, што кагосьці пакрыўдзіў. Тэкст цяжкі, можа быць, складаны для інтэрнэт-аўдыторыі. Але называць мяне фашыстам — гэта ўжо занадта. У мяне ж дзяды ваявалі», - сказаў Арсюхін у каментары «Медузе».

«Нейкае выданне напісала, што я наогул жадаю ім смерці, але гэта не так. У фэйсбуку мне напісаў таварыш, што я даю інвалідам месца толькі ў мастацтве, паэзіі і музыцы. Наадварот, у калонцы я меў на ўвазе, што дзякуючы людзям з інваліднасцю ў нас ёсць шэдэўры ў гэтых абласцях», — патлумачыў Арсюхін.

Калонка Арсюхіна была напісана з нагоды візіту ў Расію аўстралійца Ніка Вуйчыча, грамадскага дзеяча і пісьменніка, які нарадзіўся без рук і ног. У каментары «Медузе» Арсюхін назваў Вуйчыча «геніем, чалавекам на ўзроўні Гамера». «Я нават вёў перамовы з яго камандай, хацеў, каб ён у нас у эфіры выступіў. Калі ён палічыць, што калонка яго абражае, я вельмі засмучаны. Калі ён захоча, каб я папрасіў прабачэння - я гэта зраблю», — паабяцаў Арсюхін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?