Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Ігар Ваніцкі 29 красавіка падчас он‑лайн канферэнцыі на сайце інтэрнет‑газеты БелаПАН «Белорусские новости».
Нагадаем, 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ бралі ўдзел у затрыманні п’янага вадзіцеля аўтамашыны «Фальксваген‑Гольф» на дарозе Мінск — Мікашэвічы. Яны спрабавалі спыніць аўтамабіль, які рухаўся са значным перавышэннем хуткасці да Мінска, з дапамогай шчыта з грамадзянскіх аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся людзі.
У дачыненні да чатырох міліцыянераў распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), у дачыненні да Р.Менцюка — па ч. 1 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). У канцы сакавіка з’явіліся чуткі аб знікненні Менцюка, а ў пачатку красавіка ён не з’явіўся на допыт.
Паводле слоў І.Ваніцкага, ужо будучы беглым, Мянцюк «паспеў абрабаваць сваю знаёмую». «Ён аб\’яўлены ў рэспубліканскі вышук», — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС.