На праспекце Незалежнасці затрыманы лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама сябры моладзевага крыла партыі «Маладыя дэмакраты» — Віталь Стажараў, Мікола Сергяенка, Кірыла Паўлоўскі.

Іх затрымалі пасля таго, калі ў раёне ГУМА яны раздалі мінакам газету «Народная Воля», у якім было апублікавана Пасланне, прынятае на 11 з’ездзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Разам з імі затрыманы карэспандэнт «Народнай Волі» Віталь Гарбузаў. Усіх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Сёння ў 11 гадзін сябры АГП планавалі перадаць пасланне да грамадзян, прадстаўнікаў бізнесу і дзяржавы, прынятае на 11‑м з’ездзе АГП, прэм’ер‑міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму і спікеру Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Вадзіму Папову.

‑ Аднак на падыходзе да Дома ўрада каля будынка парламента на плошчы Незалежнасці нас затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў форме. Нас фактычна блакаваў АМАП. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі не маглі растлумачыць, чаму вызначаныя людзі маглі праходзіць па плошчы, а вось чалавеку з прозвішчам Лябедзька гэтага не дазволілі. Плошча не была ачэпленая: астатнія грамадзяне вольна па ёй перасоўваліся. Блакавалі толькі нас, — сказаў А.Лябедзька.

***

Празь некаторы час усіх адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0