З нядзелі 155 краін пераходзяць на выкарыстанне новай вакцыны супраць поліяміэліту.

Тысячы спецыялістаў будуць назіраць за пераходам на новую вакцыну ў 155 краінах на працягу наступных двух тыдняў.

Новая версія вакцыны больш не будзе ўключаць у сябе аслаблены варыянт 2-га тыпу віруса поліяміэліту, які быў ліквідаваны ў 1999 годзе.

Доктар Стывен Кочы з амерыканскага Цэнтра па кантролі і прафілактыкі захворванняў тлумачыць: «Існуючая вакцына змяшчае жывы аслаблены вірус, які адносіцца да трох тыпаў поліяміэліту. Аднак нам не патрэбен другі кампанент, бо ён больш не сустракаецца ў свеце».

У вельмі рэдкіх выпадках вакцына можа мутаваць у форму цыркулявалага віруса вакцыннага паходжання.

«Таму выдаленне 2-га тыпу з вакцыны ліквідуе гэтую рызыку і гарантуе, што мы выкарыстоўваем вакцыну, якая працуе лепш з кожным разам», — кажа Кочы.

У 2015 годзе былі зафіксаваныя 74 выпадкі захворвання, з пачатку гэтага года адзначана 10 выпадкаў.

Захворванні фіксуюцца ў Афганістане і Пакістане. Афрыка застаецца свабоднай ад поліяміэліту ўжо больш за год.

Поліявірус атакуе шэрае рэчыва спіннога мозгу чалавека і можа прывесці да паралічу. Поліяміэліт невылечны, яго можна толькі прадухіляць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?