Вікторыя Азаранка атрымала другую перамогу ў матчы за выхад у Сусветную групу Кубка Федэрацый з камандай Расіі, які праходзіць у Маскве. Зборная Беларусі выйшла наперад — 2: 1

Лідар беларускай зборнай сёння сустракалася з першым нумарам расіянак Дар'яй Касаткінай і перамагла ва ўпартым трохсэтавым паядынку — 6:2, 5:7, 6:3. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 14 хвілін.

У наступным адзіночным паядынку на грунтавы корт малой спартыўнай арэны «Лужнікі» выйдуць Аляксандра Сасновіч і Маргарыта Гаспаран. Калі Сасновіч выйграе, то зборная Беларусі забяспечыць сабе агульную перамогу і першы ў гісторыі выхад у элітны дывізіён Кубка Федэрацый, які з'яўляецца неафіцыйным камандным чэмпіянатам свету сярод жаночых каманд. У выпадку поспеху расійскай тэнісісткі ўсё вырашыцца ў парным матчы, на які ў беларусак заяўленыя Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч, якім будуць супрацьстаяць Алена Весніна і Лізавета Кулічкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?