Дачка палівязьня пракамэнтавала сёньняшнія выказваньні Лукашэнкі:

Юлія Казуліна: «Мы ўжо сазваніліся з усімі родзічамі. Мы ўсе ў шоку. Самае жудаснае, што я пачула, што майго бацьку назвалі вашывым апазыцыянэрам, які ня мае нічога сьвятога. Вельмі цяжка гэта чуць ад чалавека, які сапраўды ня мае нічога сьвятога», заявіла яна ў камэнтары Радыё Свабода

Нагадаем, што сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас штогадовага пасланьня народу і Нацыянальнаму сходу, не называючы прозьвішчаў, заявіў наступнае:

Знайшлі вашывага апазыцыянера, што 1,5 % на выбарах атрымаў, і зрабілі яго палітвязьнем. Апазыцыя ня хоча, каб яго выпускалі. Калі ён заўтра выйдзе на свабоду, апазыцыі той ня будзе. Сьвятога ў гэтым чалавеку нічога няма... Пяцёра выкарысталі, а ён не: «Момант яму не наступіў». Ды каму ты патрэбны, цябе як туалетную паперу выкарыстоўваюць. Каму ты патрэбны?..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0