«Манчэстар Юнайтэд» перамог «Барсэлёну», і ў фінале Лігі чэмпіёнаў упершыню згуляюць каманды, што прадстаўляюць Англію.

У аўторак прайшоў паўторны двубой паміж «Манчэстарам Юнайтэд» і «Барсэлёнай».

На родным стадыёне (Олд Трафард) МЮ выйграў 1:0 (першы матч – 0:0). Адзіны гол забіў на 14-й хвіліне матчу Пол Скоўлз.

Такім чынам, нягледзячы на тое, што другі фіналіст вызначыцца ў сераду ўвечары, фінал Лігі чэмпіёнаў будзе выключна англійскім. Бо ў другім паўфінале гуляюць «Чэлсі» і «Лівэрпуль». Дарэчы, у першай гульні гэтых супернікаў на Энфілд Роўд была зафіксавана нічыя 1:1.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 21 траўня ў Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0