Каля 40 маладых людзей прайшлі ад помніка Янку Купалу ў аднайменным парку да будынку тэатра.

Удзельнікі акцыі ўсклалі да агароджы ямы, на месцы якой стаяў помнік, шмат цюльпанаў і развесілі на агароджы фатаграфіі помніка класіку беларускай літаратуры.

Удзельнікі акцыі арганізавалі каля агароджы перформанс з чытаннем вершаў Максіма Багдановіча і выкананнем музычных твораў на дудзе.

Як адзначае БелаПАН, супрацоўнікі міліцыі ў цывільным папярэдзілі аднаго з арганізатараў акцыі актывіста Партыі БНФ па культуры Франка Вячорку, што акцыя не санкцыянаваная. Аднак уласна шэсцю міліцыянты не перашкаджалі.

Нагадаем, што помнік знаходзіўся на тэрыторыі парка каля будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, прылеглай да вуліцы Янкі Купалы. Перанос 21 сакавіка санкцыяваў прэзідэнт. Плануецца, што пазней помнік паставяць на тэрыторыі парка, прылеглага да тэатра з відам на вуліцу Максіма Багдановіча.

Эўрарадыё & БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0