Маленькая краіна па-ранейшаму блякуе перамовы Эўрасаюзу і Расеі, патрабуючы аднаўленьня паставак нафты і спыненьня агрэсіўных дзеяньняў супраць Грузіі.

Літоўскія дыпламаты, палітолагі і палітыкі гатовыя спыніць абмеркаванне дамовы пра супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Расійскай Федэрацыяй. Пры гэтым дырэктар Дэпартаменту Міністэрства замежных спраў Літвы па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Віялета Гайжаўскайстэ сцвярджае, што дыскусія ў Люксембурзе працягваецца.

Літва вылучыла чатыры дэкларацыі з патрабаваннямі, якія павінны стаць састаўной часткай мандата на перамовы з Расіяй. Літоўскія дыпламаты вымагаюць гарантыяў энергетычнай бяспекі, аднаўлення працы нафтаправода «Дружба» і вырашэння замарожаных канфліктаў у Грузіі і Малдове.

Таксама Літва патрабуе юрыдычнай дапамогі Расіі ў расследаванні знікнення літоўскага прадпрымальніка Станісловаса Юцуса ў Калінінградскай вобласці.

Апроч гэтага, Літва хоча заручыцца гарантыямі супрацоўніцтва Расіі ў расследаванні крымінальных спраў пра дзеянні савецкіх узброеных сілаў 13 студзеня 1991 г. ў Вільні і пра расстрэл рыжскім АМАПам літоўскіх памежнікаў 31 чэрвеня таго ж году ў Медніках.

Літва таксама імкнецца да таго, каб да мандату на перамовы дадавалася дэкларацыя пра кампенсацыю шкоды асобам, што былі дэпартаваныя з краінаў Балтыі падчас савецкай акупацыі.

Сяргей Гаўрыленка, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0