Беларуская чыгунка сумесна з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі і праваахоўнымі органамі праводзіць рэйды па выяўленні выпадкаў незаконнага рознічнага гандлю ў цягніках, паведаміла прэс-служба БЧ.

Толькі за два красавіцкіх дня супрацоўнікі пасажырскай службы БЧ, інспекцыі МПЗ па Мінскай вобласці і Мінску і органаў унутраных спраў на транспарце праверылі 28 цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа на ўчастках, прылеглых да Мінскага чыгуначнага вузла. У дачыненні да затрыманых правапарушальнікаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы і вынесеныя папярэджанні.

Праца па спыненні выпадкаў гандлю ў цягніках будзе праводзіцца на рэгулярнай аснове, адзначыла прэс-служба.

У паведамленні падкрэсліваецца, што выкарыстанне рухомага саставу БЧ грамадзянамі для камерцыйнай дзейнасці супрацьзаконнае. «Акрамя таго, назойлівы «сэрвіс» у цягніках парушае спакой пасажыраў пры паездцы. Пра гэта сведчаць шматлікія звароты пасажыраў, якія паступаюць на беларускую магістраль», — адзначыла прэс-служба.

Беларуская чыгунка нагадвае, што рознічны гандаль у цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа з'яўляецца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, за якую прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама даходу, атрыманага ад вядзення гэтай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?