У Мінску «Лада» прэзентавала новы красовер XRAY, які, па словах прадстаўнікоў кампаніі, зроблены для расійскіх дарог.

Вытворцы зрабілі вялікі націск на шасі. У дадатак да гэтага надзейнасць аўто будзе падтрымліваць двухбаковая ацынкоўка вонкавых панэляў кузава, антыкаразійная апрацоўка дна і схаваных паражнін кузава, 195 мм дарожнага прасвету і шыны з аптымальнай вышынёй профілю як для асфальту, так і для грунту.

Вытворцы ў якасці плюсаў адзначаюць дастаткова шмат магчымасцяў аўто нават у базавай камплектацыі. У яе, напрыклад, будуць уваходзіць падушкі бяспекі кіроўцы і пасажыра, функцыя курсавой устойлівасці ESC (прадухіляе занос аўтамабіля), рамяні бяспекі з механізмам папярэдняга нацяжэння і абмежавання нагрузкі і інш.

Базавая камплектацыя Lada XRAY:

  • чатырохцыліндравы бензінавы рухавік ад Nissan аб'ёмам 1596 куб/см і максімальнай магутнасцю 106 к.с.
  • з максімальнай хуткасцю ў 176 км/г
  • з часам разгону 11,4 секунд да 100 км/г
  • 9,3 л. на 100 км па горадзе, за горадам — 5,9 літраў, змешаны — 7,2
  • пяціступеністая трансмісія
  • пярэдняя падвеска: незалежная, тыпу Макферсан, спружынная, з гідраўлічнымі або газанапоўненымі тэлескапічнымі амартызатарамі, са стабілізатарам папярочнай устойлівасці
  • задняя падвеска: паўзалежная, рычажная, спружынная, з гідраўлічнымі або газанапоўненымі тэлескапічнымі амартызатарамі
  • механічная каробка перадач
  • пярэднія вядучыя колы

У базавай камплектацыі сёння красовер абыдзецца ў 190 мільёнаў беларускіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?