Фота Віталя Новікава з яго старонкі ў фэйсбуку

Фота Віталя Новікава з яго старонкі ў фэйсбуку

«Так, учора [19 красавіка] яго затрымалі. Ён знаходзіцца на Акрэсціна», — распавёў TUT.BY блізкі сябар Новікава. Паводле яго слоў, апошнім часам Новікаў «займаўся творчасцю». «У яго кожны дзень ішлі рэпетыцыі спектакля, які меўся выйсці 23 красавіка», — сказаў ён. Нічога пра яго бізнэс, не звязаным з шоу-бізнэсам, знаёмаму невядома.

Віталь Новікаў нарадзіўся 21 верасня 1959 года. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (рэжысура тэатра). Працаваў у Мінскім ТЮГу, тэатры «Малая сцэна», ансамблі «Песняры». Новікаў з'яўляецца заснавальнікам КВЗ у Беларусі, заснавальнікам тэлевізійнай творчай групы «АМіК» (Беларусь). У 2009 годзе дэбютаваў у тэлевізійным серыяле «Залатая краіна».

Новікаў прывозіў у Мінск вядомых расійскіх артыстаў і акцёраў.

Падтрымліваў музычныя праекты. Ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў радыёстанцыі «Юмор-ФМ». «У яго быў нейкі бізнэс, бо музыка, тэатр, забавы бывае, што прыносяць не толькі даход, але і страты», — сказаў яго знаёмы.

Раней сёння намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў паведаміў журналістам, што ў Мінску затрымалі групу ілжэпрадпрымальнікаў з «дастаткова вядомым у краіне чалавекам» на чале.

«Учора была спынена дзейнасць арганізаванай злачыннай групы на чале з досыць вядомым у краіне чалавекам, які разам са сваёй легальнай дзейнасцю ў сферы забаў арганізаваў незаконны бізнэс па аказанні паслуг суб'ектам рэальнага сектара эканомікі па ўхіленні ад выплаты падаткаў», — адзначыў Маршалаў.

У арганізаванай злачыннай групы канфіскавана больш за 180 пячатак розных прадпрыемстваў, у тым ліку нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. Усяго, паводле аператыўных звестак, у гэтай злачыннай групы налічваецца звыш 1,1 тыс. контрагентаў.

Па папярэдніх дадзеных, сумы нявыплачаных падаткаў у некаторых контрагентаў перавышаюць 3-4 млрд рублёў.

У КДК адмовіліся назваць імя і прозвішча «дастаткова вядомага у краіне чалавека». Затрыманне Віталя Новікава не пацвердзілі, але і не абверглі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?