Уладзімер Беражкоў

«Акрэдытацыю на Алімпіяду ў Пэкін прайшлі ўсё СМІ. Тэма закрытая», — цытуе словы міністра спорту Аляксандра Грыгарава агенцтва БелаПАН.

Такім чынам, найбуйнейшаму спартоваму выданьню краіны газэце «Прессбол» акрэдытацыя не была вернутая. Газэту пазбавілі двух месцаў на Алімпіядзе 28 лютага на выканкаме НАК. Афіцыйнай прычынай стаў артыкул мэдалісткі Алімпійскіх гульняў у біятлёне Сьвятланы Парамыгінай «Алімпійская сьметніца».

«Прессбол» арганізаваў акцыі салідарнасьці ў сваю падтрымку, за вяртаньне акрэдытацыі выступіла сто вядомых беларускіх спартоўцаў, пераможцаў і мэдалістаў Алімпіяд і чэмпіянатаў сьвету. Але такія захады ніяк не паўплывалі на рашэньне чыноўнікаў з НАК.

«Гэтае пытаньне закрытае для міністра Грыгарава, але не для нас. Лічу, што тэхнічна вярнуць нам акрэдытацыю па‑ранейшаму магчыма. Будзем змагацца за свае правы», — кажа галоўны рэдактар «Прессбол» Уладзімер Беражкоў.

Беражкоў таксама пацьвердзіў свае ранейшыя словы, што ў тым выпадку, калі газэта так і ня верне акрэдытацыю, то ён сыдзе з журналістыкі.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0