Алепа, Сірыя

Алепа, Сірыя

Відэазапіс яго аповеду апублікаваў карыстальнік YouTube Георгій Кацёнак.

Па словах Бязуглага, у 2013 годзе казакі Таманскага аддзела далучыліся да баявых дзеянняў супраць «баевікоў». «Разумелі, што трэба, каб гэтая зараза не распаўсюджвалася», — растлумачыў атаман. У якасці прыкладу паспяховых баявых дзеянняў казачых падраздзяленняў ён згадаў 18-гадзінны бой, у якім казакі атрымалі перамогу.

Бязуглы распавёў, што падчас баявых дзеянняў у Сірыі загінуў расійскі казак Сяргей Марозаў. Паводле яго слоў, гэта адбылося ў «першым баі за горад Алепа», у якім казакі сутыкнуліся са «спецпадраздзяленнямі Турцыі».

У апісанні відэа, а таксама ў прысвечаным гібелі Марозава матэрыяле на сайце «Сегодня.ру», гаворыцца, што гэта адбылося падчас бітвы за Пальміру. У артыкуле сцвярджаецца, што Сяргей Марозаў у 2014 годзе «удзельнічаў у абароне Крымскага паўвострава ад бандэраўскіх экстрэмістаў», пасля чаго адправіўся на Данбас, дзе быў двойчы паранены, у тым ліку ў баях пад Дэбальцавым. Кубанскі сайт «ВК прэс» паведамляе, што ў Сірыі Марозаў ваяваў «добраахвотнікам па кантракце».

Афіцыйна Расія пачала ваенную аперацыю ў Сірыі 30 верасня 2015 года па запыце ўрада Сірыі. Паводле афіцыйных паведамленняў, мэта кампаніі — дапамога сірыйскай арміі ў барацьбе з тэрарыстамі. Сірыйская апазіцыя і заходнія краіны неаднаразова абвінавачвалі РФ у бамбаваннях пазіцый паўстанцаў і ў гібелі мірных жыхароў. Расія гэтыя абвінавачванні адкідала.

15 сакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў пра вывад з Сірыі асноўнай часткі расійскіх сіл. Пазасталыя войскі працягвалі падтрымку сірыйскай арміі і ўдзельнічалі ў вызваленні Пальміры ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў канцы сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?