Будуць прадстаўленыя малавядомыя творы майстра – у асноўным, кераміка пасьляваеннага часу. Таксама арганізатары абяцаюць пано з выявай Жаклін Рок, каханай Пікасо. Раней экспанаты захоўваліся ў запасьніках музэю.
«Ноч музэяў» — культурнае мерапрыемства, падчас якога музэй працуе позна ўвечары. Ідэя мерапрыемства — прыцягнуць да культуры новых наведвальнікаў.
Ідэя першай ночы музэяў належыць францускаму Люўру. Цяпер мерапрыемства праводзіцца больш чым у 120 гарадах сьвету.
Каб патрабіць на выставу задарма, дастаткова прыйсьці на яе апранутым выключна ў белую вопратку, ‑‑ кажа афіша мерапрыемства.
Пачатак а 20-й.
Менск, вул. Леніна, 20, Нацыянальны мастацкі музэй.