Пра гэта старэйшая дачка Казуліна Вольга заявіла падчас прэсавай канферэнцыі ў штаб кватэры Партыі БНФ.

Падставай для судовага разбіральніцтва могуць стаць выказванні Лукашэнкі падчас звароту да парламента 29 красавіка. Прэзідэнт некалькі разоў непаважна выказаўся на адрас экс‑кандыдата ў прэзідэнты, а зараз палітзняволенага Аляксандра Казуліна.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка сказаў:

«Знайшлі вашывага апазіцыянера, што 1,5 % на выбарах атрымаў, і зрабілі яго палітвязнем. Апазіцыя не хоча, каб яго выпускалі. Калі ён заўтра выйдзе на свабоду, апазіцыі той не будзе. Святога ў гэтым чалавеку нічога няма… Пяцёра выкарысталі, а ён не: «Момант яму не наступіў». Ды каму ты патрэбны, цябе як туалетную паперу выкарыстоўваюць. Каму ты патрэбны?.»

***

‑ Я не здзіўленая, што Лукашэнка двойчы узгадваў пра Аляксандра Казуліна. Гэта яшчэ раз сведчыць, што менавіта Казулін яго вельмі цікавіць і менавіта з‑за яго Лукашэнка ніяк не можа супакоіцца. Калі раней Казулін быў «адмарозкам», які «адчыняў піва Лукашэнку», то зараз ён ператварыўся ў «вашывага апазіцыянера». Насамрэч гэта толькі дэманструе сутнасць нашага прэзідэнта, нагадвае нам, адкуль ён з’явіўся, пра яго адукацыю, пра яго культуру.

Паводле Вольгі Казулінай, не выключана, што абаронцы Аляксандра Казуліна правядуць яго медычную экспертызу, каб высветліць, ці ёсць ў яго педыкулёз. А потым можна будзе разглядаць пытанне аб накіраванні ў суд зыску супраць прэзідэнта за абразу гонару і годнасці.

‑ Я проста ў шоку. Калі такія словы выкарыстоўваюцца на адрас сумленнага чалавека, прафесара, экс‑кандыдата ў прэзідэнты. Гэты судовы працэс можа яшчэ раз засведчыць, які прававы нігілізм існуе ў Беларусі, — дадала В.Казуліна.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0