21 красавіка Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым пасланнем да народа і Нацыянальнага схода. Пасля ён адказваў на пытанні дэпутатаў. Усяго было зададзена 15 пытанняў, паведамляе Еўрарадыё.

Было закранута і пытанне рэлігійнай адукацыі ў школах.

«Я гэтага рабіць не буду. Дай Бог нашым суседзям і іншым краінам такой талерантнасці, як у нас, — сказаў Лукашэнка. — Мне ўсе гэта кажуць… І праваслаўныя, і католікі, і мусульмане, і іудзеі… Увядзем мы навучанне ў школе праваслаўнае, а што мне скажуць каталікі, мусульмане. А прыйдзе Сямён Барысавіч [Шапіра — старшыня Мінаблвыканкама], што ён скажа? Вось тут мы створым сабе праблемы на роўным месцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0