У Беларусі распрацуюць новы закон у сферы кантролю інтэрнэту. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 красавіка, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Перад гэтым кіраўнік дзяржавы выступіў з пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

«Мы хочам, каб інтэрнэт кантраляваўся нейкай міжнароднай арганізацыяй па пэўных правілах. Калі гэтага не будзе, то кожная краіна будзе абараняць свае нацыянальныя інтарэсы самастойна. Зараз Ананіч (міністр інфармацыі) ды іншыя займаюцца гэтым пытаннем. На стол мне павінны быць пакладзены законатворчыя ініцыятывы», — заявіў Лукашэнка.

Некалькі дзён таму кіраўнік Беларусі сустракаўся з генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хаўлінем Чжао. Падчас сустрэчы ён паведаміў, што Беларусь выступае за стварэнне новага глабальнага механізму для рэгулявання інтэрнэту. На думку Лукашэнкі, тут мог бы прыдацца кітайскі досвед рэгулявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?