Белстат апублікаваў дадзеныя аб захворвальнасці насельніцтва асобнымі інфекцыйнымі і паразітарнымі хваробамі.
Сітуацыя ў розных гадах істотна змяняецца ў залежнасці ад таго, ці назіралася эпідэмія.
Напрыклад, летась на грып захварэла 4267 чалавек. Для параўнання, у 2014 годзе было зафіксавана ўсяго 146 такіх выпадкаў.
А вось з адзёрам сітуацыя адваротная — колькасць захворванняў скарацілася з 64 да 2.
Застаюцца пераможанымі слупняк і дыфтэрыя (ніводнага выпадку за апошнія гады), а таксама краснуха (адзін выпадак захворвання).





