Заснавальнік сацсеткі «Фэйсбук» Марк Цукерберг і яго жонка Прысцыла Чан, кіраўнік МВФ Крысцін Лагард і акцёр Леанарда Дзі Капрыа ўвайшлі ў спіс самых уплывовых людзей года па версіі часопіса Time.

time.com

У штогадовым пераліку, апублікаваным на сайце выдання, таксама значацца старшыня КНР Сі Цзіньпін, мільярдэр і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ЗША Дональд Трамп, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын.

Сярод дзеячаў мастацтва ў спісе прадстаўленыя спявачка Адэль, кінарэжысёр Алехандра Гансалес Іньярыту, актрыса Шарліз Тэрон.

Спіс разбіты на пяць частак: «Піянеры», «Тытаны», «Артысты», «Лідары» і «Іконы» — і аўтары спісу асобна адзначаюць, што не спрабуюць параўноўваць гэтых персанажаў паміж сабой, пакідаючы чытачам самім меркаваць пра значнасць кожнага з іх.

Time упершыню апублікаваў рэйтынг 100 самых уплывовых людзей свету ў 1999 годзе і з таго часу публікуе яго кожны год. У яго могуць уваходзіць не толькі людзі, але таксама розныя арганізацыі, аб'яднанні і зборныя вобразы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?