Амерыканскі беларус не гатовы несці ў свет дэмакратыю, бо баіцца, што не вернуць.

Літоўскі беларус едзе ў Мінск з нямытай віленскай бульбай, бо гэта наша зямля!

Польскі беларус прынцыпова вучыць беларускую мову, але не памятае, навошта.

Украінскі беларус кладзе на сала палоску кумпяку і дэманстратыўна перажоўвае дзеруны.

Італьянскі беларус ненавідзіць Італію, бо не любіць жэстыкуляваць, але не любіць выдзяляцца.

Французскі беларус дакарае сябе за кожную бессэнсоўна надзьмутую жабу.

Паўночнакарэйскі беларус ціха бубніць, што «вось яшчэ, …, адна апошняя кропля і ўсім п…ц!!!»

Рускі беларус не ўпісваецца ў мясцовую кампанію, бо не ўмее не любіць больш за 2 краіны адначасова.

Ізраільскі беларус не ваюе з арабамі, бо не можа знайсці лес.

Арабскі беларус гатовы ваяваць з яўрэямі, але хай яму паабяцаюць не чапаць бабу Цылю і дзядзьку Яшу.

У Пампеях беларус сказаў, што ў нас такое кожны Новы год, а пасля ўсё наладзіцца.

З Грэцыі беларуса дэпартавалі, бо ён працаваў.

Марсіянскі беларус абагаўляецца марсіянамі, бо любіць, каб цыбулька была свойская.

У раі беларуса ненавідзяць, бо ён кажа: «так не бывае» і дэманстратыўна чакае, чым усё гэта скончыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?